Таварыста беларуской мовы звярнулася да старшыні нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыекампаніі с прапановай весці тэлетрансляцыі на дзяржаўнай беларускай мове.

«Паважаны Генадзь Браніслававіч!

У нашу арганізацыю паступаюць скаргі ад прыхільнікаў і заўзятараў хакея на тое, што тэлетрансляцыі і аналітычныя спартовыя праграмы з хакейнага першынства свету вядуцца на мове суседняй дзяржавы, а беларуская мова – мова краіны-гаспадара чэмпіяната свету – ігнаруецца. Просім Вас неадкладна выправіць гэтае становішча і даць указанне ўсім тэлекаментатарам весці тэлетрансляцыі на дзяржаўнай беларускай мове.

У шматлікіх неафіцыйных гутарках і размовах з замежнымі калегамі беларускім заўзятарам, журналістам, супрацоўнікам сістэмы Міністэрства замежных спраў даводзіцца, прыніжаючы годнасць краіны-гаспадара чэмпіяната, тлумачыць, быццам нашыя тэлежурналісты недастаткова валодаюць беларускай мовай. Але ж гэта не так. Такое недарэчнае становішча моцна псуе міжнародны імідж Рэспублікі Беларусь як незалежнай краіны і ў вачах прадстаўнікоў шматлікіх замежных СМІ і ў вачах турыстаў – аматараў хакея з іншых краін. Спадзяемся, што Вы ўважліва слухалі Пасланне Кіраўніка нашай краіны да беларускага народа і Нацыянальнага сходу 22 красавіка 2014 г. і падзяляеце яго меркаванне: «Калі мы развучымся гаварыць на беларускай мове, мы перастанем быць нацыяй», – напісана ў звароте.



Комментировать

Вам нужно , чтобы вы могли комментировать