Хакеісты «Дынама-Мiнск» прынялi ўдзел у майстар-класе для навучэнцаў хакейнай школы БФСТ «Дынама».

Зоркі “Дынама-Мінск” Йозэф Штумпел, Канстанцін Глазачаў і Віктар Касцючонак прадэманстравалi сакрэты выканання розных хакейных элементаў. У занятку прымалі ўдзел навучэнцы дынамаўскай школы 1999 і 2001 гадоў нараджэння. Пасля майстар-класа хлопчыкі атрымалі памятныя падарункі ад арганізатара мерапрыемства — кампаніі “BP Visco”. Безумоўна, сустрэча з хакеістамі “Дынама-Мінск” стала значнай падзеяй для юнакоў, і яна падштурхне іх яшчэ больш старанна займацца хакеем, каб у будучым таксама зайграць у КХЛ у cкладзе “Дынама-Мінск”.



Комментировать

Вам нужно , чтобы вы могли комментировать