З нагоды выхаду каманды у плэй-офф КХЛ у адрас кiраўнiцтва БФСТ «Динама» и ХК «Дынама-Мiнск» дасланы віншаванні.

Выхад “Дынама-Мінск” у плэй-офф Кантынентальнай хакейнай лігі стаў сапраўдным святам для ўсіх тых, хто на працягу чемпіянату падтрымліваў каманду, верыў у нашых хакеістаў і трэнераў. Значную падзею у свеце беларускага спорту адзначыла кіраўніцтва Прэзіденцкага спартыўнага клуба. Вельмі прыемна было пачуць цеплыя словы ад Першага віцэ-прэзідента НАК Беларусі Iгара Заічкова, Памочнiка Презiдэнта краiны Уладзiмiра Мацвейчука, міністра спорту і турызму Алега Качана, предстаўнiкоў уладаў сталiцы, iншых кiраўнiкоў i арганiзацый.

Першы ў гiсторыi выхад беларускай хакейнай каманды у плэй-офф КХЛ — гэта поспех усяго беларускага хакею. Таму сваі віншаванні клубу выказалі Старшыня асацыяцыі “Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь” Яўген Ворсін, галоўны трэнер ХК “Юнацтва-Мінск” Міхаіл Захараў, кіраўнік Вышэйшай хакейнай лігi (Расія) Герман Скарапупаў.

Асобна наш клуб выражае падзяку спонсарам i партнерам, у першаю чаргу, — Генеральнаму партнеру — закрытаму акцыянернаму таварыству “Беларуская калійная кампанія”, Акцыянернаму таварыству “Керамін”, кампании “Юнiвест-М”. Кіраўніцтва дадзеных прадпрыемстваў таксама даслалi віншаванне ў адрас клубу.

Упершыню ўсе матчы рэгулярнага чэмпіянату “Дынама-Мінск” правяло на грандыёзнай Мінск-Арэне — адным з найлепшых стадыенаў у Еўропе. Сваё віншаванне клубу даслаў Генеральны дырэктар Мінск-Арэны Мікалай Ананьеў. Таксама былі атрыманы віншаванні ад галоўнага рэдактара газеты “Прессбол” Уладзіміра Беражкова.

Трэба адзначыць, што паміж хакейным і гандбольным дынамаўскімі клубамі ўсталявалася добрая, братэрская сувязь. Мы заўседы сочым за выступленнем гандбалістаў “Дынама-Мінск” і ў адказ атрымліваем тую ж увагу і падтрымку. Дзякуй кіраўніцтву ГК “Дынама-Мінск” за шчырае віншаванне.

Асобна хакейны клуб “Дынама-Мінск” адзначае сваіх прыхільнікаў, якія шчыра падтрымлівалі каманду не толькі ў час перамог, але і ў перыяд няўдач!

Шматлікія віншаванні, якія атрымаў клуб, — гэта самы вялікі падарунак для нас. Дзякуй вялікі! Разам з тым, мы ведаем, што выхад каманды ў плэй-офф — гэта яшчэ не ўсе. Сезон працягваецца, і ў плэй-офф беларуская каманда зробіць усе, каб годна прадставіць нашу краіну, наш хакей на высокім узроўне. Мы верым: з вашай падтрымкай “Дынама-Мінск” здольна на многае!



Комментировать

Вам нужно , чтобы вы могли комментировать