Спявак гурта «Палац» Алег Хаменка пракаментаваў выхад мінскага «Дынама» ў плэй-оф КХЛ, пiша «Прессбол».

«Дынама» — маладзец. А ў плёткi і ўсялякія праблемы, якія ёсць у клуба, улазіць не хачу. Няхай змагаюцца. Не хачу выглядаць нейкім спецыялістам, які ўсё ведае. Усе крытычныя думкі, якія зараз чамусьці выказваюцца, мне не падабаюцца. Вельмі добра хлопцы гулялі. Праблемы, безумоўна, былі і будуць. Але без гэтага нікуды. А тыя, хто ўсяго не ведае, хай не лезуць. У гэтым сезоне было шмат правільных рашэнняў, паўплываўшых на выніковы поспех. Добра кіруе Сікора, выдатна гуляе Мезін. І каманда жывая, сапраўдная!

Седзячы на трыбуне, перажываю за хлопцаў. Таму што вельмі многа на ніх аказваецца прэсінгу з усіх бакоў. Шмат крытыкуюць легіянераў. Але яны добрыя хакеісты, якія стараюццца ў кожнай гульнi. І беларусаў яны падцягнулі. Iншая справа, што ёсць нямала пазіцый, па якіх кіраўніцтва клуба нічога не гаворыць.

Што датычыцца творчых планаў, то хацелі б, калі з’явіцца больш часу, зрабіць на аснове гімна так званы тэхна-хіт — іншую аранжыроўку. Хлопцам жадаю меней слухаць розных дарадчыкаў, а больш і паміж сабой размаўляць. Лічу, што апошняга камандзе не хапае».



Комментировать

Вам нужно , чтобы вы могли комментировать