У спаборніцтвах возьмуць удзел дзьве эўрапейскія каманды й адна каманда з НХЛ.

Зьяўленьне новага Кубка прысьвечана стогадоваму юбілею IIHF і стане заменай існуючай зараз Лізе эўрапейскіх чэмпіёнаў, апошні розыгрыш якога адбудзецца таксама ў 2008 годзе. Апошні розыгрыш Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў стане асновай для вызначэньня эўрапейскіх каманд, якія ўпершыню будуць змагацца за Кубак Вікторыі.

Сваю назву Кубак Вікторыі атрымаў ад імя катка каралевы Вікторыі ў канадзкім Манрэале, дзе 3 сакавіка 1875 года адбылася першая ў сьвеце гульня ў хакей. Дарэчы, на месцы гэтага гістарычнага катка плянуецца ўсталяваць памятны знак.

Акрамя новага Кубку прадстаўнікі афіцыйна абвясьцілі аб стварэньні "Трыпл Голд Клюб". У гэты клюб будуць уваходзіць гульцы, якія выйгралі тры самыя прэстыжныя змаганьні сусьветнага хакею: Кубак Стэнлі, а таксама залатыя мэдалі на чэмпіянаце сьвету й Алімпійскіх гульнях. Урачыстая цырымонія ўручэньня памятных мэдалёў першым сябрам "Трыпл Голд Клюб" пройдзе ў наступным годзе пад час чэмпіянату сьвету ў Канадзе. Першымі сябрамі клюбу сталі: Томас Ёнсан, Хакан Лооб, Матс Нэслунд, Пэтэр Форсбэрг, Ніклас Лідстрам, Фрэдэрык Мадзін (усе - Швэцыя), Валер Каменскі, Аляксей Гусараў, Вячаслаў Фецісаў, Ігар Ларыёнаў, Аляксандр Магільны, Уладзімер Малахаў (усе - Расея), Джо Сакік, Брэндан Шэнахан, Роб Блэйк, Скот Нідэрмаер (усе - Канада), Ярамір Ягр і Іржы Шлегр (абодва - Чэхія).

Таксама будзе складзена камісія з 50 экспэртаў IIHF, якая вызначыць зорную пяцёрку (варатар, два абаронцы й тры нападнікі), складзеную з гульцоў, якія бралі ўдзел у змаганьнях за ўсю гісторыю хакею. Гэтыя імёны таксама будуць абвешчаныя пад час наступнага чэмпіянату сьвету.

ДАВЕДКА: Міжнародная фэдэрацыя хакею (IIHF) была заснаваная 15 траўня 1908 году. Першы міжнародны турнір паж эгідай новай арганізацыі быў праведзены ў 1910 годзе ва Францыі. Упершыню паўночнаамэрыканскія каманды ўзялі ўдзел у міжнародных змаганьнях на Алімпіядзе 1020 году. На сёньняшні дзень удзельніцамі IIHF зьяўляюцца 63 краіны.



Комментировать

Вам нужно , чтобы вы могли комментировать