Раней мы перадавалі, што усе тры варатары ХК "Ліда" могуць пакінуць клуб.

Зараз з'явілася інфармацыя, што лідчанам атрымалася захаваць двух галкіпераў, піша карэспандэнт belarushockey.com Ігар Папеня. Гэта Аляксей Брыш і Мікіта Перавозчыкаў. Абодва гульца жадалі змяніць клуб пры дзеючых кантрактах, але кіраўніцтва "Ліды" пажадала, каб варатары засталіся у камандзе. У прыватнасці, Аляксей Брыш жадаў паспрабаваць свае сілы у украінскай ПХЛ.

Такім чынам, два з трох галкіпераў застаюцца у клубе, а Максім Саманькоў ужо стаў гульцом гродзенскага "Нёмана".



Комментировать

Вам нужно , чтобы вы могли комментировать