Як мы ўжо паведамлялі, Эдуард Валіуллін, былы настаунік "Ліды", перайшоў у гродзенскі "Нёман", дзе будзе дапамагаць Дзмітрыю Краўчанка.
Як стала вядома карэспндэнту belarushockey.com Ігару Папене, выконвыючым абавязкі трэнера "Ліды" прызначаны Уладзімір Дзееў. Былы гулец мінскага "Цівалі" з 2003 па 2008 гады быў памочнікам галоўнага трэнера "Нёмана", а з 2011 года дапамагаў Эдуарду Валіулліну ў зноў створаным лідскім клубе.
Не выключана, што Дзееў стане галоўным настаўнікам "Ліды" - ужо без "в.а.". Гэта стане вядома бліжэй да 30 мая.