Малады варатар гродзенскага "Нёмана" Яўген Ціток з вялікай доляй верагоднасці працягне гульнявую кар'еру у "Лідзе", паведамляе наш карэспандэнт Ігар Папеня.

19-гадовы галкіпер пакуль не атрымаў магчымасці згуляць за асноўную каманду "Нёмана", хаця і некалькі разоў быў заяўлены на гульні у якасці другога варатара. Большую частку сезона Ціток гуляў за "Нёман-2" у Вышэйшай лізе. Магчыма ў "Лідзе" выхаванец гродзенскага хакея атрымае магчымасць дэбютаваць у Экстралізе.



Комментировать

Вам нужно , чтобы вы могли комментировать