Былы галкіпер салігорскага "Шахцёра" Валерый Пронін можа працягнуць кар'еру ў "Лідзе", паведамляе карэспандэнт belarushockey.com Ігар Папеня.
Пронін ў мінулым сезоне згуляў ўсяго 2 гульні ў складзе "гарнякоў", прапусціўшы 7 шайб пры каэфіцыенце надзейнасці 88,3%. Акрамя таго, Пронін выступаў у "Шахцёры-2", а затым быў аддадзены ў арэнду ў "Хімік-СКА", у якім прыняў удзел у 6 матчах, прапусціўшы 24 шайбы і адбіўшы 86,7% кідкоў.