Большасць беларускіх спартоўцаў не размаўляе па-беларуску. А што ведаюць пра нашую мову замежныя спартоўцы, якія жывуць і гуляюць у Беларусі? Аб гэтым belsat.eu расказаў чэшскi форвард хакейнага клуба "Берасце" Марцiн Кадлец.

"Беларускія словы больш падобныя да чэшскіх. Калі мы з Якубам Мужыкам (хакеіст ХК "Берасце") размаўляем паміж сабою, людзі кажуць, што такія ж словы ёсць і ў беларускай мове. Напрыклад, "лістапад". У нас у Чэхіі ўсе разумеюць на роднай мове, мы нават са славакамі размаўляем па-чэшску. У Чэхіі ёсць горад, дзе расейцаў больш, чым чэхаў, – гэта Карлавы Вары".



Комментировать

Вам нужно , чтобы вы могли комментировать