Некалькі разоў на тыдзень 33 багатыры разам са сваім “Чарнаморам”, трэнерам Дзмітрыем Краўчанкам, у спёку і ў дождж па дзве з паловай гадзіны два разы на дзень праводзяць трэніроўкі і ў зале, і на лёдзе, і на стадыёне, і проста на траве за Лядовым палацам, перадае "Рэгiянальная газета".
"Як мне Маладзечна? Цудоўна. Праўда, горад вельмі гасцінны. Канешне, ёсць некаторыя цяжкасці, але гэта адыходзіць на іншы план. Ведаеце, у Маладзечне цяжка знайсці кватэру.
Цяпер Дзмітры займаецца пошукамі жытла. З часам плануе перавезці сюды ўсю сваю сям’ю. Старыя раёны Маладзечна нагадваюць Дзміртыю родны горад Новакузнецк. Але пакуль на першым плане, прызнаецца Дзмітры, стаяць не бытавыя клопаты, а стварэнне каманды, якой будзе не сорамна выступаць за горад.
Пакуль працэс ідзе. У стартавай заяўцы ў нас ідуць 25 хакеістаў, на трэніроўкі пакуль ездзяць 33-34.
Я не магу адмовіцца працаваць з гульцом. У нас дзейнічае спартыўны прынцып. Хто паказвае вынік, той гуляе ў камандзе. Па мерках беларускай экстралігі ў нас у камандзе зорак, канешне, няма. Але мяне будзе засмучаць толькі тое, калі гулец не будзе выкладвацца на 100%.
У камандзе “Дынама-Маладзечна” самаму малодшаму гульцу 19 гадоў. Ёсць спартсмены, якім ужо 28. Але пераважна хакеістам 20-22 гады. Самы ўзрост для заваявання хакейных вяршынь.
Мне цікава працаваць з рознымі гульцамі, рознага ўзросту. Адзінае, што магу сказаць дакладна: трэнер перастае быць трэнерам, калі губляе трывожнасць. Супакоіўся – трэба мяняць працу. У мяне пакуль трывожнасць ёсць: за каманду, за першую гульню, за ўвесь першы сезон цалкам. І гэта добра.
Задача каманды – падрыхтоўка гульцоў для больш высокай кваліфікаванай каманды. Мяркую, нам не сорамна будзе выйсці на лёд.
Для мяне як для трэнера важны вынік. Калі твой выхаванец ідзе далей, гэта не можа выклікаць ніякай зайздрасці ці рэўнасці. Толькі радасць і задавальненне ад таго, што ты, трэнер, усё зрабіў правільна.
У маладзечанскіх хакеістаў ёсць вялікі стымул, каб аддаваць гульні ўсё сваё ўменне і талент. На кон пастаўлены пераход у каманду "Дынама-Мінск", - кажа трэнер.