Фінскі форвард Янне Лаакконен пракаментаваў свой пераход у гродзенскі «Нёман».
«Я граў у Казахстане з пачатку гэтага сезону, але там была праблема з грашыма, таму што курс тэнге (нацыянальнай казахскай валюты) увесь час падаў у адносінах да еўра. Я страціў на гэтым шмат грошай і гэта стала прычынай, чаму я вырашыў памяняць каманду.
Ці паспеў пазнаёміцца з горадам? Гродна добрае месца. Сёння ў нас быў час, каб пазнаць яго лепш. Здаецца, усё добра. Якія мэты стаўлю перад сабой у «Нёмане»? Спрабаваць выйграць шмат матчаў і гуляць усю вясну.
Я прыехаў у Гродна са сваім калегам Йессе. Расказаць пра яго? Йессе з'яўляецца цэнтрфорвардам, які гуляе вельмі добра ў атацы і абароне. Ён можа забіць і зрабіць гульню», - цытуе хакеіста «Твой стыль».