Намесьнік дырэктара ХК "Брэст" Сяргей Шчыпанаў пракаментаваў падобнасць амуніцыі клюба на трыкалёр Расейскай Фэдэрацыі.

"Паняцьця ня маю, гэта проста спалучэньне колераў. Гэта колеры хакейнага клюбу "Брэст", якія існуюць ад моманту яго заснаваньня. Ніхто ніколі не зьвяртаў увагу, чаму гэта вылезла цяпер, сам ня ведаю.

Ні ідэолягі ня бачылі, ніводная партыя не зьвярталі ўвагу, і вось раптам чамусьці зацікавіліся. Проста колеры, якія ня маюць ніякага прарасейскага сэнсу. Я ў клюбе працую ўсяго паўгода і спэцыяльна перапытваў у нашых старажылаў, што і як. І мне ўсе дружна адказалі: 

"Сяргей Мікалаевіч, менавіта такія колеры заўсёды і былі. Ніякага падвоху ці прыхаванага значэньня". Больш за ўсё абурае, што з мухі зрабілі слана, менавіта праз гэтыя колеры. Паверце мне, пра расейскі сьцяг ніхто ня думаў, такі лягатып хакейнага клюбу". 

Магчыма, форма паступіла па лініі "гуманітарнай дапамогі" з Расеі, а таму засталіся выявы нейкага ранейшага спартыўнага клюбу? Майкі замаўляюцца ў беларускіх фірмах. Робіцца макет формы, набываем практычна кожны сэзон. Традыцыйна адзін камплект — сьветлыя майкі, другі — сінія, з рознымі каляровымі дадаткамі. Ніхто ніякай гуманітарнай дапамогі нам не дае, тым больш з Расеі», - цытуе Шчыпанава Радыё Свабода.



Комментировать

Вам нужно , чтобы вы могли комментировать