Форвард «Нёмана» Францішак Складаны пракаментаваў сённяшнюю сустрэчу з нямецкiм «Адлерам» у рамках Лігі Чэмпіёнаў.
- Чакаем ад супернікаў "хуткага" хакею. У Нямеччыне зараз шмат вопытных трэнераў з Канады. Як яны рыхтуюць сваю каманду, мы хутка пабачым. "Нёман", таксама моцная каманда, так што і супернікам будзе цяжка. У Гродне мне падабаецца, вельмі прыгожы горад. Людзі добразычлівыя. Спадзяюся, ў гэтым сезоне ў нас будзе добрая падтрымка, - перадае t-styl.info.