Cлавацкi форвард «Нёмана» Міхал Хован пракаментаваў сённяшнюю будучую сустрэчу з нямецкiм «Адлерам» у рамках Лігі Чэмпіёнаў.
- Магу сказаць адно, што ў гэтым сезоне самыя сур´ёзныя і моцныя гульні будуць у Лізе Чэмпіёнаў. І думаю, нам па сілах справіцца з супернікамі. Гродна вельмі прыгожы горад і маёй сям´і ён вельмі падабаецца. Адчуваем сябе тут як дома, перадае t-styl.info.