Чэшскi абаронец «Нёмана» Даніэль Сэман пракаментаваў сённяшнюю будучую сустрэчу з нямецкiм «Адлерам» у рамках Лігі Чэмпіёнаў.

- Кубак Беларусі для нас стаў падрыхтоўкай да Лігі Чэмпіёнаў. З "Хімікам" было цяжка гуляць, бо супернік ўвесь матч сядзеў у абароне, ды і лёд быў цяжкі. З "Шахцёрам" крыху не пашанцавала. Але гэта толькі пачатак. Наперадзе ў нас Ліга Чэмпіёнаў. Будзем біцца да самага канца, бо супернікі ў нас сур´ёзныя. Па "Адлеру" нічога не скажу, а вось "Вiткавiцэ" гэта мая былая каманда, я ёй аддаў 6 гадоў сваёй кар´еры. Будзе добры матч. Прыходзьце на хакей, падтрымлівайце нас, а мы будзем біцца за перамогу і за Гродна, - перадае t-styl.info.



Комментировать

Вам нужно , чтобы вы могли комментировать