Хоккей Беларуси КХЛ Новости новые Расійскі журналіст па-беларуску...
0
951
 

Расійскі журналіст па-беларуску падвёў вынікі серыі «Дынама-Мінск» — СКА

Вядомы расейскі журналіст пракаментаваў зыход серыі паміж піцерскім СКА і мiнскім «Дынама» (4-2).

Расійскі журналіст па-беларуску падвёў вынікі серыі «Дынама-Мінск» — СКА
«Дынама-Мінск» (vk.com/hcdinamoby)

Вядомы расейскі журналіст Павел Лысенкаў пракаментаваў зыход серыі паміж піцерскім СКА і мiнскім «Дынама» (4-2).

— Трэба сказаць, што мінскае «Дынама» задало спякоту СКА. Ніхто не чакаў такога ходу серыі. Усе думалі, будзе рахунак 4-0, або 4-1. Але не.

Беларусы гулялі з запалам, хоць клас у каманды ніжэйшы, яны шмат прапускалі. Але гэта было падобна на бітву Расея — Канада, калі б «Кляновыя лісця» прыехалі ў Маскву на Еўратур. Здзівіла адно — чаму мінскае «Дынама» з такім запалам не гуляла ў рэгулярцы? Каманда цалкам магла б увайсці ў топ-4 на Захадзе.

Навогул я заўсёды казаў, што нам трэба моцнае мінскае «Дынама». У выдатным горадзе Мінск знаходзіцца самая вялікая арэна ў КХЛ. Радасна бачыць, як на хатніх матчах збіраліся па 15 тысяч заўзятараў.

«Дынама» — гэта базавы клуб зборнай Беларусі. І хай пакуль мы не выступаем на міжнародным узроўні, але тут і цяпер трэба гадаваць сваю моладзь. Такіх як Ягор Шаранговіч.

Не ведаю, як шмат беларусаў у гэтым сезоне на топ-узровень падняло мiнскае «Дынама». Але адзначаю «Дынама-Шыннік» ў МХЛ — там хлопцы ў поўным парадку.

Увогуле, працуйце над сваім хакеем. «Дынама» павінна з году ў год выходзіць у плэй-оф. І дзякуй за серыю, яна атрымалася гарачай, — адзначыў журналіст у сваім тэлеграм-канале.



Комментировать

Вам нужно , чтобы вы могли комментировать

Эксклюзив

Никита Кирьянов: Матч с минским «Динамо» был уровня плей-офф. Болельщикам понравилось

Автор одной из заброшенных шайб оценил игру с «зубрами», поддержку болельщиков и приближающийся плей-офф.

Кирилл Воронин: В овертайме надо было ставить точку, но у соперника подтащил вратарь

Российский форвард «зубров» прокомментировал поражение в Ярославле и оценил игру с молодыми партнёрами.

Илья Усов: После поражения в Москве хотелось ещё больше взять реванш

Комментарий хоккеиста минского «Динамо».