Нападаючы мiнскага "Дынама" Куiнтан Хаудэн распавёў пра свой хет-трык у браму "Слована" (5:3).
- Каманда згуляла выдатна. Пасля двух паражэнняў запар атрымалася паказаць добры хакей. Гэта вялікая перамога для нас. Цяпер адпраўляемся на выезд і разлічваем здабыць там яшчэ некалькі перамог. Канешне, заўсёды нялёгка гуляць у гасцях, асабліва, калі ў суперніках «Магнітка» ды ЦСКА. Трэба добра падрыхтавацца, паглядзець відэа і паказаць сваю лепшую гульню.
- Што скажаце пра хет-трык?
- Сёння ўсе згулялі добра. Кожны прытрымліваўся ўстаноўкі. Было некалькі правалаў, аднак большую частку сустрэчы правялі ўпэўнена. Гэта камандная перамога! — перадае словы Хаудэна hcdinamo.