Нападаючы мiнскага "Дынама" Яўген Кавыршын пасля матча з "Слованам" (5:3) адказаў на пытаннi журналiстаў.

Супернік быў цяжкі, бо гэта хакей і тут няма легкіх камандаў. Канешне, прыемна перамагчы — першая вікторыя пасля Новага году, таму магу сказаць, што 2019 пачаўся даволі паспяхова.

Ці можна сказаць, што "Дынама" злавiла сваю гульню?

Хатняя серыя скончылась. Вядома, шкада, што перамаглі толькі ў адной гульне. Але так, пагаджусь, сваю гульню мы адчулі.

Раней вы казалі, што цяжка роўна гуляць напрацягу ўсіх 60 хвілінаў, зараз гэта прайшло?

Сёння таксама былі моманты, калі у каманды не атрымлiвалiсь некаторыя рэчы. Так, у сваёй гульнi дадаем, але яшчэ багата над чым працаваць.

Нас чакаюць цяжкія гульні па-за межамі роднага лёду, наколькі падрыхтаваныя да іх?

Будзем рыхтавацца. Заўтра прааналізуем супернікаў, паглядзім відэа з сённяшняй гульні. У любым выпадку, будзем рабіць максімум для перамогі, — перадае словы хакеiста hcdinamo.by.


Вам нужно , чтобы вы могли комментировать