Дата проведения: 16 августа 2014 13:00
Статус:
Матч Завершен
Трансляция: http://www.pressball.by/pbonline/hockey/79924

0 : 7

Сочи

Трансляция Матча

Второй день турнира памяти Руслана Салея имеет в программе "дерби Беларуси". Вечером представитель нашей страны в КХЛ минское "Динамо" сыграет с чемпионом Беларуси гродненским "Неманом".
Здесь и посмотрим, кто в стране сильнее всех. В поединке, запланированном на 13.00, сойдутся "Сочи" и сборная клубов Беларуси.
В первый день гродненцы уступили сборной клубов Беларуси, а минчане в овертайме обыграли "Сочи".
СОЧИ: Гаврилов; Петров — Щитов, Шишканов — Крюков — Щербина; Седунов — Ярвинен, Вярн — Игнатушкин — Крикунов; Первышин — Коледов, Демков — Олвер — Анисин; Уилсон — Паутов, Щегольков — Лебедев — Ахметов.
СБОРНАЯ КЛУБОВ: Белинский; Башко — И.Усенко (к), Матерухин — Андрущенко — А.Усенко; Сырей — Баранов, Черны — Парфеевец — Лушняк; Карев — Дюков, Протасеня — Туркин — Слыш; Мицкевич — Глебов, Тимченко — Колосов — Михнов.
Гульня пачалася
На сектары мінскага Дынама ўжо развешаны клубныя банэры, а таксама палотны ў памяць Руслана Салея і Валянціна Бялькевіча. Але на самім сектары практычна нікога няма.
Зборная клубаў пачынае больш актыўна, але момантаў пакуль не было.
Сырэй кінуў па браме Гаўрылава - брамнік на месцы.
Лушняк атрымлівае 2 хвіліны за ўдар суперніка клюшкай. Большасць у "Сочы".
Умела абараняюцца "зборнікі". Ужо двойчы яны выкідалі шайбу са сваёй зоны
У сочынцаў не атрымліваецца нават зачапіцца за шайбу і нармальна "пстрыкнуць"
Не выкарысталі большасць сочынцы
Пакуль у гульні не адбываецца нічога больш-менш значнага.
7, 1:0. Дзямкоў і Анісін асіставалі Олвэру.
Анісін трапіў у штангу, а Олвэру ніхто не перашкодзіў зарыентавацца і даслаць шайбу куды трэба. Сочынцы наперадзе.
Шчытава выдаляюць за затрымку Мацярухіна клюшкай.
Аляксандр Усенка хітра кінуў з вострага вугла - Гаўрылаў не схібіў і адбіў шайбу.
Выдаленне Лушняка, можна казаць, "змарнавалі" зборнікі. Хаця яны ў большасці дзейнічалі лепей, чым "Сочы" пры сваёй
Олвэр атрымлівае 2 хвіліны за тое, што штурхнуў клбшкай Коласава. А той іж іншым пагражаў браме.
8:17, 1:1 - Мацярухін. Асістэнты Андрушчанка і А.Усенка.
Зборнікі "прыплюснулі" абарону апанентаў да сваёй зоны і Мацярухін лёгкім тычком закінуў шайбу.
Дзюкаў атрылівае 2 хвіліны за штуршок. Шанец у "Сочы"
15.56, Анісін - 2:1. Олвэр зрабіў перадачу, і Міхаіл Анісін моцным кідком пад дальнюю штангу рэалізаваў большасць.
Пакуль звяно Дзямкова апраўдвае свой статус першага. Абедзве шайбы арганізавала і закінула менавіта яно.
15:51, 3:1 - Ігнатушкін і Вярн асіставалі Крыкунову. Прычым 17-му нумару "Сочы" ніхто не перашкаджаў, абаронцы зборнай толькі абазначалі барацьбу, а ў актыўныя дзеянні не ўступілі.
Лебедзеў упаў, і выхад звяна атакі сочынцаў скончыўся.
Але ў апошнія хвіліны перыяду сочынцы карыстаюцца несабранасцю зборнай.
Цімчанку выдаляюць за затрымку суперніка клюшкай. Правілы парушаныя ў зоне атакі. У "Сочы" зноў большасць.
За 20 секундаў да сірэны Вярн і Сырэй ледзь не пабіліся.
А Ярвінена выдаляюць. Падраўняліся склады. Больш за тое, у другім перыядзе зборная будзе пэўны час у большасці. А калідакладна - 38 секунд.
Першы перыяд скончаны.
Стартаваў другі перыяд.
Сочынцы апынуліся ў становішчы па-за гульнёй.
Мацярухін - як і заўсёды - актыўны, прабіўны. Клас!
Седунова караюць 2 хвілінамі штрафу за штуршок суперніка.
Іван Усенка кінуў па браме, але кіпер на месцы.
38 секунд 5 на 3 прайшлі марна для зборнай.
Ярвінен выйшаў, цяпер 5 на 4.
За большасць 5 на 4 толькі недакладны кідок Мацярухіна. Вось і ўсё
Ярвінен кідае - Бялінскі адбівае шайбу на трыбуны
На трыбунах недзе чалавек 200. +/-
Дакладную лічбу, мяркую, даведаемся пазней
Шчытоў зноў атрымлівае 2 хіліны. Затрымка суперніка клюшкай. Учора Мікіту выдалялі з пляцоўкі разоў 5. Сёння пакуль толькі другое выдаленне.
Баранаў пагражаў браме - шайба трапіла ў кагосьці з абаронцаў "Сочы".
Навязлівая думка — у зборнай атрымліваюцца асэнсаваныя атакі толькі тады, калі на лёдзе Мацярухін.
Пакуль "Сочы" спакойна ўтрымлівае перавага. Зрэшты, і не асабліва імкнецца яе памножыць
28:51, Крыкуноў - 4:1. Пас на рахунку Ўілсана. Чысты выхад сам-насам з Бялінскім і шайба ўгрызаецца пад папярэчыну.
Гэта хакеі, і тут нават пры такім ліку нічога яшчэ не зразумела, аднак мала веры, што зборнікі здолеюць пераламіць ход сустрэчы.
Імклівая атака зборнай, Лушняк у адзін дотык рэзка кідае - Гаўрылаў малайчына, ратуе сваіх.
Чэрны прытрымаў суперніка клюшкай. І атрымаў 2 хвіліны.
31:04, 5:1. Дзямкоў і Анісін дапамаглі вызначыцца Колядаву.
Рэалізуюць большасць сочынцы. Шайба рыкашэтам ад Міхнова прайшла пад Бялінскім.
замест Бялінскага ў "рамку" выйшаў Малюцін
Седунова за затрымку клюшкай выдаляюць. Ну што, зборники хоць шайбу закинуць?
Мацярухін моцна пстрыкае - штанга.
А.Усенка атрымоўвае 2 хвіліны за атаку суперніка, які не валодае шайбай
Сочынцам не пашэнціла, іначай бы "раскрылі" і Малюціна
Ахметаў з Лебедзевым ледзь не закінулі. Малюцін бліскуча вылавіў шайбу ля дальняй штангі.
Башко "лупіў" ледзь не ад сіняй лініі - Гаўрылаў ліквідаваў пагрозу.
Парфеяўца выдаляюць на 2 хвіліны.
Ахметаў кідае - Малюцін і тут трымаецца годна.
Уілсан запускае "кулю" - але Малюцін шчыткамі накрывае шайбу! І сам у тое не верыць! Канец перыяду - бенефіс брамніка салігорскага "Шахцёра". Дзякуючы яму "Сочы" наперадзе 5:1, а не 8:1.
2-гі перыяд завершаны
Матч адноўлены. 3 перыяд
Нічога цікавага не адбываецца. Больш за тое, ніхто доўга не валодае шайбай. Пара прыступаць да актыўных дзеянняў.
Коледаў запускае шайбу па браме. Поста па цэнтры, і Малюцін забірае яе.
Шчарбіна прабівае побач са штангай
Сочынцы напружваюць абарону супернікаў. Пакуль расійскі клуб бліжэй да таго, каб павялічыць лік, чым зборная клубаў адгуляць хаця б шайбу.
А.Усенка кідае - міма
Шчагалькоў за небяспечную гульню высока ўзнятай клюшкай атрымоўвае 2 хвіліны штрафу
Вярн з блізкай адлегласці кінуў міма брамы. Добры шанец быў
Андрушчанка не трапляе ў пусты кут! І пры гэтым зламаў клюшку форвард
Песня "Украду тебя, украду" па-над "Мінск-Арэнай". Цікава, старыя песні "Ляпісаў" можна круціць, а новыя не?
Тым часам гульня ізе да заканчэння. Застаецца 8 хвілінаў
Зборная клубаў мае адчувальную перавагу, аднак закінуць не можа
Шчарбіна кідае міма
Узаемадзеянні хакеістаў у сочынцаў яўна лепшыя за суперніка
Гульня ўжо хвілінаў шэсць ідзе практычна няспынна
Аляксей Пятроў прыдушыў Віктара Андрушчанку і не хацеў адпускаць.
А Сырэй караецца 5 хвілінным штрафам + выдаленнем да канца сустрэчы. За атаку суперніка ў вобласць галавы
Дзямкоў зарабляе 2 хвіліны штрафу. Роўныя склады каманд
54:33, 6:1. Пас Вярна і Ігнатушкіна, шайба Пярвышына.
Сутычка ля брамы зборнай. Выдаленнями яна не скончылася.
Атакуюць сочынцы, але пакуль кідкі ідуць міма.
Коледаў кінуў недакладна
І толькі за 1.03 да канца сустрэчы зборная будзе ў поўным складзе
Матч скончаны. Сочынцы выйгралі 6:1.

Loading...
0 / 0
Позиция в рейтинге: #0


Комментировать

Вам нужно , чтобы вы могли комментировать
1,825 Подписчики
6,990 Подписчики
14,008 Подписчики
624 Подписчики
--- Подписчики
2,100 Подписчики
156 Подписчики