Форвард «Нёмана» Мiлан Мiкулiк пракаментаваў сённяшнюю будучую сустрэчу з нямецкiм «Адлерам» у рамках Лігі Чэмпіёнаў.
- Акрамя зборнай Беларусі, ёсць шанец і ў "Нёмана" заявіць пра сябе ў Еўропе. У нашых супернікаў ёсць вопытныя гульцы, з якімі мне даводзілася гуляць за акіянам. У складзе "Адлера" ёсць 10 гульцоў, што ў свой час выступалі ў НХЛ. Каманда моцная, але хутчэй хочацца з ёй пазмагацца, - перадае t-styl.info.