Найлепшыя шанцы патрапіць да адной з каманд НХЛ мае беларускі нападнік “Квэбэк Рэмпартс” (QMJHL) Міхаіл Стэфановіч. 18-гадовы экс-нападнік ХК “Гомель” праводзіць свой першы сэзон за акіянам і ўжо вельмі добра зарэкамэндаваў сябе. У рэйтынг-лісьце Стэфановіч займае 16 месца сярод хакеістаў паўночнаамэрыканскіх ліг. Гэта амаль што стоадсоткавы шанец на патрапляньне да НХЛ у адным з першых раундаў драфту-2008. Дарэчы гэта найлепшая пазыцыя ў рэйтынг-лісьце сярод усіх гульцоў лігі “Квэбэка”.

Маючы ў сваім актыве 38 ачкоў (20+18) па сыстэме “гол+пас”, Міхаіл займае 3-е месца сярод навічкоў і 48-е ў агульным заліку бамбардзіраў лігі. Цікава, што ён саступае лідэру сярод навічкоў Томашу Кнотэку, які гуляе за “Галіфакс”, усяго 4 ачка. Але ж нагадаем, што Міхаіл згуляў на 4 матчы меней за чэха.

Акрамя Стэфановіча ў рэйтынг-ліст патрапілі яшчэ два беларуса — гэта гульцы менскага “Юнацтва” Арцём Дзямкоў (43 пазыцыя) і Сяргей Каролік (85 пазыцыя). Гэта практычна тыя ж пазыцыі, што мелі ў мінулым годзе Андрэй Стась і Сяргей Корабаў. Нажаль ні адзін з іх не быў абраны на драфце-2007, а вось ці пашанцуе хлопцам у гэтым годзе — паглядзем.


Вам нужно , чтобы вы могли комментировать