Аўтар праграмы «Авертайм» Леанід Лекарэвіч рассказаў аб тым, чаму пакуль перадача не выходзіць на беларускай мове.
"Гэтая ідэя не аднойчы ўзнікала, і нават абмяркоўвалася з начальствам. Катэгарычнага «не» я не пачуў. Але існуе праблема страты стылістычнай цэласнасці, калі закадравы тэкст здзяйсняецца на мове, а шматлікія інтэрвью, выказванні трэнераў гучаць па-руску. Тое ж самае з рознамоўнымі сюжэтамі, якія ідуць адзін за адным. Аднак паспрабуем нешта прыдумаць у наступным сезоне. А пакуль магу запэўніць, што лічу гэтае пытанне вельмі важным, — напісаў Лекарэвіч ў сваёй канферэнцыі на goals.by.