IIHF рыхтуецца гучна адзначыць стогадовы юбiлей.

Сёньня на прэсавай канфэрэнцыі прадстаўнікі IIHF абвясьцілі аб стварэньні новага кубкавага спаборніцтва. Адметнасьць гэтых змаганьняў у тым, што за Кубак Вікторыі (такую назву будзе мець новы трафэй) будуць змагацца клюб Нацыянальнай хакейнай лігі й пераможца Лігі эўрапейскіх чэмпіёнаў. Упершыню Кубак будзе разыграны ў верасьні 2008 года >>>.