А тым часам новы брамнік зборнай надта добра ўзяўся за справу. Па двух асноўных статыстычных паказчыках, што маюць першаснае значэньне для галкіпэраў (доля адбітых кідкоў і сярэдняя колькасьць прапушчаных галоў за гульню), Дзьмітры даволі ўпэўнена займае другое месца. Але ж!.. Ягоны калега па амплуа, брамнік зборнай Даніі Патрык Галбрайт, які і займае першыя рэйтынгавыя радкі, згуляў толькі адну гульню на турніры, у той час як беларус не пакідаў “рамку” цягам 130 хвілінаў (матчы супраць зборных Палесься і Славеніі скончыліся ў сэрыі булітаў) і хутчэй за ўсё згуляе і ў апошнім матчы супраць зборнай Даніі. Улічваючы такі асаблівасьці працы “віцебскага мядзьведзя” Мільчакова, ягоныя 95% надзейнасьці і 1,38 прапушчаных гала за гульню выглядаюць даволі няблага.
– Што для вас значыць запрашэньне ў склад зборнай?
– Па-першае, гэта вялікая пашана прадстаўляць сваю краіну і я заўсёды з задавальненьнем еду на зборы… Ну як тут адказаць? Канешне ж я рады, што мяне запрашаюць у першую каманду краіны!
– А чым адрозьніваецца праца ў зборнай ад працы ў клюбе?
- Тут іншы трэнэрскі склад, іншая сыстэма трэніровак. Наогул у зборнай усё праходзіць на большых хуткасьцях, больш дынамічна. Дый канешне ж зразумела, што ўзровень зборнай - гэта значна большы ўзровень, калі параўноўваць яго з клюбным чэмпіянатам.
- Дзьве гульні ўжо згуляныя і абедзьве скончыліся ў сэрыі булітаў. А супраць каго было гуляць складаней - супраць незнаёмай зборнай Славеніі ці супраць добра вядомага Палесься?
– Мабыць насамрэч гульцам, што добра ведаюць мой стыль гульні было прасьцей закідваць мне буліты. Але ж разумееце, нездарма кажуць, што буліты - гэта хакейная лятарэя. Тут табе закінулі, там ты ўжо ня прапусьціў… Гуляем да таго моманту, калі нехта першым зробіць памылку. Хто першым зрабіў памылку - той і прайграй. Таму наўрад ці можна сказаць, што супраць кагосьці гуляць цяжэй, а супраць кагосьці лягчэй.
– Чаго на ваш погляд не хапае зараз зборнай, каб выйграваць у асноўны час? І ці здольныя мы выйграць у асноўны час матч супраць зборнай Даніі?
– У першую чаргу нам не хапае рэалізацыі большасьці. Вось і сёньня быў добры момант, калі мы трывалы час гулялі пяць на тры і не змаглі забіць. Складана зараз казаць што перашкодзіла, але ж думаю, што заўтра пад час трэніроўкі мы разьбярэмся і зробім правільныя высновы. Пакуль магу сказаць, што з гэтым элемэнтам гульні ў нас зараз ёсьць вялікія праблемы.
– Як на ваш погляд, наколькі вялікімі ёсьць вашы шанцы прабіцца да асноўнага складу зборнай, якая паедзе на чэмпіянат сьвету ў Канаду?
– Нават і ня ведаю. Канешне ўсё будзе залежыць і ад гэтага турніру і ад майго выступленьня за “Віцебск” у чэмпіянаце. Я вельмі хачу патрапіць на чэмпіянат сьвету і буду намагацца патрапіць у склад зборнай, але ж, разумееце, канчатковы выбар тут за трэнэрскім штабам.
Дзьмітры Мільчакоў: «У зборнай усё больш дынамічна»
Комментировать
Вам нужно авторизироваться, чтобы
вы могли комментировать